Радзівон, навучэнец Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу грамадскага транспарту.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




