Раман праходзіў вайсковую службу. У траўні 2021 года ён пакінуў у тэлеграм-канале каментар пад публікацыяй пра старэйшага ўчастковага інспектара Пружанскага РАУС, які палічылі абразлівым.
У студзені 2022 года Рамана прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да месяца арышту на гаўптвахце ваеннай камендатуры.
Вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
