20 сакавіка 2022 года Раман намаляваў каля чыгуначнай станцыі «Брэст-Паўднёвы» графіці з надпісам «No war» і пакінуў пад ім свой стылізаваны подпіс. Неўзабаве яго затрымала ахова чыгункі.
У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Справу разгледзелі ў паскораным парадку без пракурора. Раман віну прызнаў.
У сакавіку 2023 года Рамана зноў судзілі па тым жа артыкуле. Вынік пасяджэння невядомы.

