Раман быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года ў публічнай абразе Лукашэнкі пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Па версіі абвінавачання, з 1 па 3 траўня 2021 года ён, усведамляючы публічны і абразлівы характар сваіх дзеянняў, праз відыачат абразіў Лукашэнку, выкарыстоўваючы ненарматыўную лексіку.
У лістападзе 2021 года Раману замянілі абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі ў калоніі па хадайніцтве пракурора.
Пакінуў Беларусь.


