Рамуальд, індывідуальны прадпрымальнік, былы ўладальнік і галоўны рэдактар "Новой газеты", быў асуджаны за тое, што размясціў у каментарах ва "УКантакце" фатаграфію з налепкамі, якія змяшчалі асабістыя дадзеныя сямі міліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў незаконных затрыманнях і ілжэсведчаннях у судах.
Ён быў вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі. Аднак як да суда, так і пасля вызвалення Рамуальд падвяргаўся пераследу — у дачыненні да яго неаднаразова праводзіліся судовыя пасяджэнні па адміністрацыйных артыкулах, такім як "арганізацыя і правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" і "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".






