Руслан быў прызнаны вінаватым у траўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" ў дачыненні да намесніка начальніка — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Партызанскага РУУС г. Мінска А. Ф. Альшэўскага.
Паўторна Руслана прызналі вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, пакінуты ў кастрычніку 2020 года ў тым жа тэлеграм-канале ў адрас памочніка начальніка Ленінскага РУУС г. Гродна Уладзіміра Казлоўскага, які нібыта быў збіты на выбарчым пікеце, пасля чаго быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі.
Па выніках разгляду дзвюх крымінальных спраў Руслана прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі маральнай шкоды.




