Руслан быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне сацыяльнай варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


