Вядома, што 1 лістапада 2023 года адбылося апеляцыйнае паседжанне, прысуд уступіў у сілу.
Руслана судзілі за каментар у тэлеграм-канале, які нібыта схіляў удзельнічаць у Маршах. Руслан прызнаў віну. Ён распавёў, што сапраўды размясціў каментар пад уплывам эмоцый, бо чытаў каментары іншых карыстальнікаў на канале. Таксама ён зазначыў, што аднойчы сам выходзіў на акцыю пратэсту.
Вядома, што Руслан быў затрыманы на мяжы з Расіяй: час і акалічнасці невядомыя. Да затрымання ён працаваў тэхнікам-механікам.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 7 лістапада 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

