Руслан, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з Мазыра, быў затрыманы 19 жніўня 2020 года, праз суткі пасля заканчэння 10-дзённага адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Падчас першага арышту на тэлеканалах БТ і АНТ з'явіліся сюжэты, дзе сцвярджалася, што ён нібыта вырабляў "вожыкі" для блакіроўкі міліцэйскай тэхнікі, аднак на відэа быў паказаны іншы чалавек.
Пазней Руслан быў асуджаны па справе аб "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў маі 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



