Сяргей быў затрыманы ў жніўні 2021 года за тое, што разгарнуў у грамадскім месцы таблічку з надпісам "Узурпатар", і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго прызналі вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Увесну 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення жорсткасці прызначанага яму пакарання.
Вызвалены ў пачатку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У красавіку 2024 года стала вядома, што Сяргея ізноў судзілі. Паводле абвінавачання, 7 красавіка 2024 года ён стаяў з плакатам каля ўваходу ў будынак Міёрскай раённай адміністрацыі. Што менавіта было напісана на плакаце, невядома. На судовым паседжанні 10 красавіка Сяргей пацвердзіў, што сапраўды стаяў з плакатам. У выніку яго прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.




