Сяргей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў канцы лютага 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


