Сяргей быў прызнаны вінаватым у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «абраза прадстаўніка ўлады». Падставай для справы стаў каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


