Сяргей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




