Музыкант.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 32-гадовы мужчына нібыта абразіў у каментарах Лукашэнку (каментар складаецца толькі з аднаго слова «трэпла», напісаны пад навіной з цытатай Лукашэнкі пра тое, што «супраць нас сёння працуюць спецслужбы з велізарным досведам») .
Другі пункт абвінавачвання таксама тычыцца інтэрнэт-актыўнасці Сяргея. Паводле абвінавачання, не пазней 14:39 27 лютага 2022, мужчына адправіў у телеграм-бот «Рэдакцыя NEXTA» фатаграфію бюлетэня з двума птушачкамі. Такім чынам, лічыць абвінавачванне, Сяргей здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК РБ (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).



