Яго абвінавацілі ў тым , што ён у верасні 2020 года пакінуў рэзкі каментар пад адной з публікацый у «Аднакласніках», у якой крытыкаваўся Аляксандр Лукашэнка, размясціўшы яе на сваёй старонцы. Суддзя раённага суда Шамаль прызнала яго вінаватым у абразе Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК РБ) і паклёпе на адрас яго (ч. 2 арт. 367 КК РБ). Вядома, што мужчына абскардзіў прысуд у Магілёўскі абласны суд. Апеляцыя адбылася 11 красавіка 2024 года ў закрытым рэжыме пры ўдзеле судовай калегіі пад старшынствам суддзі Ірыны Цеплавой. Аблсуд прызнаў, што кваліфікацыя дзеянняў за «абразу Лукашэнку» па ч.2 арт.368 КК з'яўляецца залішне абвінавачанай і падлягае выключэнню з абвінавачання.
Па падліках павінен быў выйсці на волю вясной 2026 года.
Аднак гэта мала на што паўплывала: прысуд Сяргею Шэху пакінуты ў сіле.

