Сяргей быў затрыманы 13 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за публікацыі і каментары пра Лукашэнку і начальніка Глыбоцкага РАУС падпалкоўніка міліцыі Валерыя Круклінскага.
У студзені 2022 года ён быў прызнаны вінаватым па артыкулах «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», «абраза Лукашэнкі», «абраза прадстаўніка ўлады» і «паклёп» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі. Таксама суд абавязаў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды Круклінскаму.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.







