З 2002 па 2005 год ён быў дырэктарам па медыцынскай частцы кампаніі Глобалфарма. Пасля перайшоў у кампанію Sanofi-Aventis (цяпер – проста Sanofi) на пасаду дырэктара. У 2023 годзе Сяргей перайшоў у "Навамедыка". Гэта буйная кампанія, якая займаецца аптовым гандлем фармацэўтычнымі вырабамі, а таксама мае ўласную клініку ў Мінску.
Быў затрыманы за донаты.
У Сяргея ёсць 10-гадовы сын.
21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.




