Быў затрыманы ў Бабруйску. Пасля яму прысудзілі адміністрацыйны арышт у 15 сутак, аднак пасля іх яго не выпусцілі, а накіравалі ў Менск у ізалятар на Акрэсціна, у пачатку верасня ён быў пераведзены ў СІЗА-1.
Сяргея абвінавачваюць па крымінальнай справе.
Сяргей - стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
4 ліпеня адбыўся чарговы закрыты суд над Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Да першага прысуду тэрмінам у тры гады пазбаўлення волі Франчуку дадалі яшчэ паўгода.
28.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі пасля прыгавору другога суда. Прысуд уступіў у сілу.
20.01.2026 года выйшаў на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.







