Былыя палітзняволеныяПамілаваны

Сяргей Віктаравіч Пахомаў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў3Дадаць ліст у банк

У 2013 годзе ён скончыў Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы і пайшоў працаваць настаўнікам гісторыі ў школу ў Жамыслаўе. Неўзабаве Сяргей стаў першым сакратаром Іўеўскага раённага камітэта БРСМ і нават патрапіў у рэзерв кіруючых кадраў мясцовага выканкама. У інтэрв'ю дзяржаўнай прэсе ён хваліў беларускую стабільнасць і ладзіў патрыятычныя акцыі.

Аднак пасля 2017-га ён сышоў з адукацыі. У лютым 2025 года Пахомаў зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік, асноўным відам дзейнасці абазначыў дахавыя работы.

Зімой 2026 года стала вядома, што 37-гадовы мужчына знаходзіцца ў СІЗА. Яму прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 130 КК РБ ("распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці"). Хаця прысуд яшчэ не вынесены, КДБ ужо ўключыў яго ў спіс «тэрарыстаў».

Што менавіта стала прычынай крымінальнага пераследу, пакуль невядома. Верагодна, гэта каментары ў тэлеграме з неабароненага акаўнта.

19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
невядома.

Прычасныя да рэпрэсій

Павел Іванавіч Казакоў
Павел Іванавіч Казакоў
Наглядчыкі11 чэрвеня 1977
Месца:
Турма-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Сяргей Віктаравіч Пахомаў
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Справа «Гаюна»
Родны горад:
Іўе
Дзень нараджэння:
06.08.1988
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2025
  2. ~06.08.2025

    Перавод

    Турма-1 — У зняволенні

  3. 2026
  4. ~27.01.2026

    Вырак суда дата невядомая

    невядома

  5. 16.02.2026

    Змяненне статусу

    У зняволенні

  6. 20.03.2026

    Змяненне статусу

    Памілаваны