Быў затрыманы ў Менску ў кастрычніку 2022 года, ва ўласным офісе, за тое, што ён нібыта пісаў каментары ў чат-бот канала "Беларусь галаўнога мозгу". Паведамляецца, што ён у СІЗА і супраць яго заведзена крымінальная справа па двух артыкулах.
Іванцову 38 год. Ён вучыўся на біяфаку БДУ, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, медыцынскім прадстаўніком некалькіх фармацэўтычных кампаній. З 2013 года ўзначальвае кампанію "Дэ візу", якая займаецца маркетынгавымі даследаваннямі ў фармакалогіі. Пяць гадоў таму Іванцоў паступіў у аспірантуру БДПУ і працаваў ва ўніверсітэце. Таксама Іванцоў - практыкуючы псіхолаг, прыхільнік і папулярызатар энеаграмы.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.









