Была затрыманая разам з мужам Аляксандрам Лычаўкам. Сняжана раней працавала ў TUT.BY, цяпер-у Onliner. Аляксандр — Менскі краязнаўца і журналіст, які, па сцвярджэнні сілавікоў, супрацоўнічаў з The Village.
Раніцай 6 кастрычніка яны перасталі выходзіць на сувязь. Пазней з'явілася інфармацыя, што іх затрымалі. На наступны дзень у набліжаным да ГУБАЗіК тэлеграм-канале выклалі "пакаянныя" відэа з затрыманымі напярэдадні мужам і жонкай — у роліhttps://baj.by/be/content/suzhencau-zhurnalistau-snyazhanu-inanec-i-alyaksandra-lychauku-pakarali-hatnyay-himiyayку яны кажуць, што былі затрыманыя за падпіску на тэлеграм-каналы, якія беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, а таксама за ўдзел у маршах пратэсту ў 2020 годзе.

