Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.



















