Станіслаў быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна разбіваў тратуарную плітку, вырабляючы "сродкі злачынства". Таксама, паводле абвінавачання, ён прычыніў фізічную шкоду ў выглядзе двух ран у вобласці першага пальца правага пэндзля Ігару Калягіну і нанёс "пабоі" іншым пацярпелым.
Вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






