Сцяпан — беларускі журналіст, блогер, рэжысёр, тэлевядучы, аўтар і стваральнік каналаў "NEXTA" на грамадска-палітычную тэматыку.
У 2020 годзе ў дачыненні да Сцяпана была ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў, уключаючы "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У рамках спецвытворчасці ў траўні 2023 года яго завочна асудзілі і прыгаварылі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле інфармацыі беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА, фігурантам "справы" інкрымінуюць здзяйсненне не менш за 1 586 злачынстваў, а таксама заяўлены пазоў на суму больш за 30 мільёнаў рублёў.
Раней КДБ уключыў Сцяпана ў "тэрарыстычны спіс", а канал "NEXTA" у Беларусі прызнаны "тэрарыстычнай арганізацыяй".




