Святлана ўпершыню была асуджана ў кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты пад фатаграфіяй дзевяці супрацоўніц АМАП, размешчанай у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі», і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання, а таксама была абавязана выплаціць буйную маральную кампенсацыю.
У снежні 2021 года яна была затрымана разам з дачкой у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў сакавіку 2022 года паўторна асуджаная і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.




