Кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў пачаліся акцыі пратэсту, Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзеючым прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года Ціханоўская пакінула Беларусь. Яе муж Сяргей Ціханоўскі, блогер і палітычны дзеяч, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага судзілі у межах адной крымінальнай справы. Агулам ім інкрымінавалі 12 артыкулаў.
11 студзеня Святлана Ціханоўская звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем прадаставіць ёй права азнаёміцца з матэрыяламі справы па яе завочнаму суду. А таксама апавясціла суд аб тым, што збіраецца скарыстацца сваім правам на адваката. Яна таксама напісала Мінскай гарадской і Рэспубліканскай калегіям адвакатаў аб тым, што хоча звязацца з прызначаным ёй адвакатам і выпрацаваць пазіцыю.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лічыць працэдуру завочнай судавытворчасці парушэннем базавых правоў і свабодаў чалавека.






