Святлана была прызнана вінаватай у студзені 2022 года па крымінальным артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты 18 лютага 2021 года ў групе «Рух» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» пад публікацыяй з тэкстам пра тое, як міліцыянты Шрамаў Сяргей Уладзіміравіч і Шлупакоў Аляксандр Леанідавіч «ахвяруючы сваімі жыццямі» здымалі бела-чырвона-белыя шарыкі.
Вядома, што Святлана перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозга і на момант судовага разбору праходзіла складаную рэабілітацыю. Нягледзячы на гэта, яе прыгаварылі да абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю «пацярпелым».



