Святлана была асуджаная ў сакавіку 2021 года па артыкуле за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па версіі абвінавачання, яна прымала актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях 16 і 23 жніўня, а таксама 6 верасня 2020 года. Падчас пратэстаў пляскала ў далоні, выходзіла на праезную частку і, як сцвярджалася, замінала руху грамадскага транспарта на вуліцах Няміга, Валадарскага, Леніна і праспекце Незалежнасці, тым самым парушаючы грамадскі парадак.
Па падліках праваабаронцаў, Святлана была вызвалена ў чэрвені 2023 года пасля поўнага адбыцця прызначанага судом тэрміну пакарання.


