Тамара была асуджаная за каментар, размешчаны ў лютым 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». У ходзе спрэчкі з іншым карыстальнікам яна напісала:
«А ты — вош прыкарытная на грабеньчыку, калі табе падабаюцца шызоідныя прамовы параноіка. Толькі д… (чалавек з разумовай адсталасцю — ПВ), як ты, можа слухаць гэтае трызненне сівой кабылы».
Следства палічыла, што ў выказванні гаворка ідзе пра Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго прозвішча або пасада прама згаданыя не былі. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
