Згодна з матэрыяламі справы, Мацееўская 12 жніўня 2020 года паставіла ў «Аднакласніках» адзнаку «Клас» пад выявай Аляксандра Лукашэнкі, якое суправаджалася «абразлівым запісам».18 верасня 2020 года Мацееўская паставіла «Клас» яшчэ пад адной выявай, на якой было чучала, якое намякала на Лукашэнку. З-за алгарытмаў сацыяльнай сеткі, абедзве публікацыі сталі бачныя на асабістай старонцы жанчыны. Суд прызнаў, што сваімі дзеяннямі Мацееўская «начыніла шкоду гонару і годнасці» Аляксандра Лукашэнку. Вядома, што Таццяна — ураджэнка Абхазіі. Жанчыне 61 года, яна ўжо на пенсіі, але працуе санітаркай у мясцовым доме-інтэрнаце.
Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія
Таццяна Анатольеўна Мацяеўская
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда 17.08.2022
2 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
- Родны горад:
- Гродна
- Дзень нараджэння:
- 20.06.1963
- Артыкулы:
- Абраза прэзідэнта
- Аб'яднанні:
- Пенсіянеры
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.