Была затрымана па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства) 31.10 асуджаная на 30 сутак, пасля іх не выйшла на волю і зноў была затрыманая, як мяркуецца, па крымінальным артыкуле за донаты.
Таксама вядома, што Таццяну затрымлівалі ў чэрвені 2021 года за тое, што ў яе сумцы знайшлі бел-чырвона-белыя налепкі. Згодна з пратаколам , Таццяна «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, не рэагавала на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Таццяна, у сваю чаргу, скрозь слёзы гэта адмаўляла, паколькі, паводле яе слоў, "ніколі ў жыцці не лаялася".

