На судзе Таццяне ставілі ў віну тое, што ў кастрычніку 2021 года «праз ліставанне ў сацыяльнай сетцы “Facebook” наўмысна незаконна распаўсюдзіла інфармацыю аб персанальных дадзеных, якія складаюць асабістую таямніцу, оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку АУС Магілёўскага райвыканкама без яго згоды ў сувязі ». У выніку з асабістымі дадзенымі міліцыянта азнаёміўся "неабмежаваны круг асоб" .
Як мяркуецца, да суда жанчыну трымалі ў баранавіцкім СІЗА №6: сама яна жыве ці ў Ляхавіцкім, ці ў Лунінецкім раёне, але ў снежні 2023 года яе двойчы судзілі ў баранавіцкім судзе па арт.19.11 КаАП (прычым другі раз судзілі па Скайпе). Гэта вынікае з пастаноў баранавіцкага суда ў дачыненні да Макаравай. Па тых адміністрацыйных справах жанчыне давалі 10 сутак арышту, штраф на 20 базавых (740 рублёў) і канфіскавалі тэлефон.

