Былыя палітзняволеныяЗ адтэрміноўкай

Таццяна Леанідаўна Пыцько

Dissidentby
ПЦ «Вясна»
Банк лістоў1Дадаць ліст у банк

Жонка палітвязня Вячаслава Лазарава. Таццяну абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У маі мінулага года ў Таццяны і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячай бальніцы пад наглядам урачоў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА. Падгадаванае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.

У 2020 годзе Таццяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.

Вярхоўны суд прыгаварыў яе да таго ж тэрміну - трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на 3 гады. Таццяну мусяць вызваліць з Віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода . 24.11.2024 Таццяну вызвалілі з СІЗА.

Прысуды

Вырак суда 25.09.2023

3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на 3 гады.

Таццяна Леанідаўна Пыцько
У зняволенні:
Родны горад:
Віцебск
Дзень нараджэння:
26.09.1984
Колькасць дзяцей:
3
Знаходзілася ў:
СІЗА-2, Віцебск, вул. Гагарына 2, 210026
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых
Адзнакі: