Родам са Жлобіна, апошнім часам пражывала ў Мінску.
Працавала яна ў МТС ды іншых прыватных кампаніях як эканаміст. Апошняе вядомае месца яе працы - кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская цэментная кампанія".
Таццяна вядзе актыўнае жыццё. Мяркуючы па яе сацсетках, яна любіць канцэрты і тэатр, удзельнічае ў дабрачынных марафонах, хадзіла на кастынг шоу "Фактар.бай".
У 2022-м Лук'янцава хацела з'ехаць працаваць у Еўразвяз. Разглядала Польшчу і Іспанію. Але ў выніку засталася ў Беларусі.


