Суд над Марынічам і Хамянковай быў завочны, а Яўгена Пугача трымаюць пад вартай з ліпеня 2023 года.
Як сцвярджае следства , Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Яны нібыта "стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнет-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе".
Таксама кіраўнікоў "Імагуру" абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За гэтыя гады дзейнасці ім налічылі 220 тысяч рублёў урону.
У сакавіку 2021-га хаб "Імагуру" ў Мінску штурмавалі сілавікі ў масках. Яны затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля гэтага ўстанова зачынілася. Пазней "Імагуру" аднавіла сваю дзейнасць за мяжой.



