Таццяна была затрыманая 15 лістапада 2021 года ў будынку Менгарсуда, калі спрабавала патрапіць на першы судовы працэс па справе палітвязні Вольгі Залатар. Вядома, што яна пацярпела ад жорсткага абыходжання. Таццяну тройчы запар прыгаварвалі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту (па стане на 30 снежня 2021 года - 45 сутак у агульнай складанасці).
За дзень да вызвалення ў Таццяны памёр бацька, аднак яе не адпусцілі нават на пахаванне. 31 снежня суддзя Фрунзенскага раёна вынесла пастанову аб вызваленні і перанесла разгляд справы на 3 студзеня 2022 года. З РУУС Таццяна адразу патрапіла на пахаванне бацькі.
3 студзеня 2022 года Таццяна ўжо знаходзілася за межамі Беларусі ў бяспецы, у той час як суд завочна прызначыў ёй чарговыя 15 сутак.




