Таццяну затрымалі 19 студзеня 2021 года. Праз тры дні яе адпусцілі, але 3 чэрвеня таго ж года затрымалі зноўку ў межах крымінальнай справы. З гэтага моманту і да суда яна знаходзілася пад вартай.
У жніўні 2021 года яе прызналі вінаватай па трох крымінальных артыкулах за каментары, пакінутыя ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі», якія тычацца 14 супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і суддзі. Яе прыгаварылі да абмежавання волі і абавязалі выплаціць буйную кампенсацыю «пацярпелым».


