Цімур быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лістападзе 2024 года Цімур быў асуджаны паўторна па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу. Тэрмін пазбаўлення волі па гэтым прыгаворы склаў тры гады з улікам раней адбытага тэрміну, у выніку чаго Цімуру заставалася адбыць шэсць месяцаў.
Вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.







