Юлія — харавая дырыжорка і бэк-вакалістка некаторых праектаў гурта IRDORATH; была затрыманая ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі ў межах крымінальнай справы.
У снежні таго ж года была прызнана вінаватай па артыкуле "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях" — за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Была вызвалена ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



















