Юлія Феннер мае два грамадзянствы - беларускае і брытанскае.
У пачатку 2000-х гадоў Юлія працавала ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Мінску. Яна выйшла замуж за Марціна Феннера, намесніка кіраўніка місіі. Пасля Беларусі сям'я жыла ў Туркменістане і Екацярынбурзе (Расія), куды Марцін быў накіраваны.
Жанчыну затрымалі на мяжы 31 сакавіка 2024 г. пры спробе ўехаць у Беларусь. Ёй прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Але сутнасць абвінавачанняў праваабаронцам невядомая. Затрыманую змясцілі ў СІЗА да суда.
У выніку 21 жніўня гэтага года Юлію прыгаварылі да сямі гадоў зняволення.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Юля Феннер.


