Юлію затрымалі ў канцы студзеня 2021 года па абвінавачанні ў блакіраванні дарог на Раманаўскай Слабадзе ў Мінску 20 снежня 2020 года і 3 студзеня 2021 года. Прычынай стала тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны стаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі ў падтрымку палітвязняў.
Пасля затрымання Юлію дапытвалі шэсць дзён, у выніку чаго яна страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання і была шпіталізавана. Да суда знаходзілася пад хатнім арыштам і была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».



