5 кастрычніка 2021 года Юлію затрымалі і да 7 кастрычніка ўтрымлівалі пад вартай.
Паводле версіі абвінавачвання, з лістапада 2020 па чэрвень 2021 года яна пакідала ў чаце тэлеграм-канала, прызнанага «экстрэмісцкім», абразлівыя каментары пра камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабу, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, старэйшага памочніка пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліну Касьянчык і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віталя Уткіна.
У красавіку 2022 года Юлію прызналі вінаватай па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пазней яна пакінула Беларусь.
У лістападзе 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.







