У 2024 годзе Юры быў прызнаны вінаватым па артыкуле за "абразу Лукашэнкі".
Згодна з “пералікам арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” ад чацвёртага верасня 2025 года, яму таксама інкрымінавалі артыкулы “распальванне варожасці” і “заклікі да санкцый”. Гэтыя артыкулы мяркуюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.



