Юрыя затрымалі 12 студзеня проста на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.
Юрый Бубноў – узначальвае кафедру гуманітарных дысцыплін Беларускага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (былы МДУХ) з 1997 года. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта тэхналогій (былы МДУХ). Мужчына узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі». У Магілёве Юрый Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».


