Юры быў асуджаны за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі: "СБ - з... бойцеся". "Пацярпелымі" па справе праходзілі шэсць супрацоўнікаў выдавецкага дома "Беларусь сегодня": Міхаіл Лебедзеў, журналісты Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзмітрый Крот, Раман Рудзь, а таксама кіраўнік упраўлення матэрыяльнага забеспячэння.
Вызвалены ў лютым 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


