Першапачаткова Суднік прад'явілі абвінавачанне па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за выказванні ў адрас Алега Гайдукевіча. Аднак паколькі "злачынства" было здзейснена падчас тэлефоннага званка на нумар 102, яго прызналі непублічным, і абвінавачанне знялі.
У той жа час аналагічны аргумент не быў ужыты да артыкула "абраза Лукашэнкі". Суд палічыў, што супрацоўнік міліцыі, пачуўшы абразлівыя выказванні, перадаў іх іншым асобам, што надало ім публічны характар. У выніку Суднік прызналі вінаватай у тым, што 6 студзеня 2021 года яна двойчы патэлефанавала ў міліцыю і абразіла Лукашэнку.
