Вадзім быў прызнаны ў лістападзе вінаватым па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за заахвочвальныя паведамленні, пакінутыя ў Telegram-каналах "Мікалай Маслоўскі", "Армія з народам", "Рэальная Беларусь", "Хабараўск. За Фургала» і іншых, такія як: "Перакрывайце вуліцы…", "Блакуем дарогі з дапамогай аўтамабіляў і сваіх цел…", "Сёння ўвечары павінны атрымаць па-поўнай", а таксама за публікацыі аб страйках працоўных.
У лютым 2024 года Вадзім быў паўторна асуджаны па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
Вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






