Вадзім, блогер Vadimati, быў затрыманы 16 жніўня 2021 года і двойчы асуджаны па адміністрацыйных артыкулах — спачатку за заклікі на спартыўнае мерапрыемства, затым — за нецэнзурныя выказванні ў адрас ЖКГ і гарвыканкама.
У верасні таго ж года стала вядома, што супраць Вадзіма была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах аб «здзеках з дзяржаўных сімвалаў» і «абразе Лукашэнкі».
У снежні 2021 года Вадзім быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пазней пакінуў Беларусь.
Увесну 2025 года стала вядома, што ў Беларусі Вадзім абвешчаны ў вышук па артыкулах аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «абразе прадстаўніка ўлады» і «абразе суддзі».



