Працаваў у авіякампаніі бортаператарам.
У 2022 годзе мужчына адкрыта выступаў супраць вайны і не хаваў свае погляды.
Па даносе суседа ў КДБ быў затрыманы восенню 2022-га на працы, у аэрапорце. У тэлефоне Вадзіма знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, перапіску з сябрамі ўкраінцамі, дзе ён напісаў каментары пра Лукашэнку.





