Вадзім быў затрыманы 27 ліпеня 2021 года каля свайго дома ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады».
Таксама вядома, што Вадзім пісаў кнігу аб пратэстах.
У кастрычніку 2021 года яго прызналі вінаватым па двух крымінальных артыкулах за шэраг каментароў, пакінутых у чаце тэлеграм-канала "Кулуары KYKY" у перыяд з красавіка па чэрвень 2021 года, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вадзім пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.





